Калі быў заснаваны Рудзенск?

Калі звяртацца да самага відавочнага, як можна даведацца, калі быў заснаваны населенны пункт, не звяртаючыся да літаратуры ці нечага іншага? Паходзіць і пашукаць на месцы нейкую шыльду ці помнік, якая данясе да нас гэтую інфармацыю. І, што не відавочна, такая ў Рудзенску ёсць! Вісіць гэтая шыльда насупраць мясцовага Дома культуры. Нажаль, не тое каб за ёй даглядаюць, таму не толькі на фота, але і ў жыцці складана разгледзець запаветны год! Але я спрошчу вам працу, там напісана: "Руденск основан в 1873 г.". Шчыра кажучы раней мяне гэтая дата задавольвала. Але вось упёрлася ў мяне шыла нейкае, і, як сапраўдная аматарка (а не як амаль прафесіяналка), захацела знайсці максімальна старажытную згадку Рудзенску, так сказаць паглыбіць яго гісторыю. І вось праз тое, што вельмі ў тэму апынуліся нашыя заняткі па кампутарнай гістарычнай геаграфіі, я ўспомніла, што існуюць такія існасці як картаграфічгыя крыніцы. Палезла шукаць як мага больш падрабязныя старыя мапы....