Калі быў заснаваны Рудзенск?

 Калі звяртацца да самага відавочнага, як можна даведацца, калі быў заснаваны населенны пункт, не звяртаючыся да літаратуры ці нечага іншага? Паходзіць і пашукаць на месцы нейкую шыльду ці помнік, якая данясе да нас гэтую інфармацыю. І, што не відавочна, такая ў Рудзенску ёсць!

"Руденск основан в 1873"

 Вісіць гэтая шыльда насупраць мясцовага Дома культуры. Нажаль, не тое каб за ёй даглядаюць, таму не толькі на фота, але і ў жыцці складана разгледзець запаветны год! Але я спрошчу вам працу, там напісана: "Руденск основан в 1873 г.". 

 Шчыра кажучы раней мяне гэтая дата задавольвала. Але вось упёрлася ў мяне шыла нейкае, і, як сапраўдная аматарка (а не як амаль прафесіяналка), захацела знайсці максімальна старажытную згадку Рудзенску, так сказаць паглыбіць яго гісторыю.

 І вось праз тое, што вельмі ў тэму апынуліся нашыя заняткі па кампутарнай гістарычнай геаграфіі, я ўспомніла, што існуюць такія існасці як картаграфічгыя крыніцы. Палезла шукаць як мага больш падрабязныя старыя мапы. 

 Шукала-шукала, і пошукі прынеслі плён! Планы Генеральнага межавання Ігуменскага павету Мінскай губерніі. Знайшла тут  - http://mapy.by/pgm-igumenski-pawet/ (каб на ўласныя вочы заўпэўніцца, што я не хлушу, то лепей перасці па спасылцы і паглядзець фрагнент нумар 6, ці адчыніць выяву ніжэй ў новая старонцы)


 Патрэбны нам рэгіён я абвяла няроўнай фіялетавай рысай, пхпх. Эмпірчным шляхам мы з сям'ёй прыйшлі да высновы, што Генеральнае межаванне не вельмі дакладна адлюстроўвае адлегласці паміж тымі ці іншымі пунктамі, але тое што там маецца Рудзенск (нават 2! але пра гэта пазней..), і тое што ён якраз знаходзіцца ў наваколлі возера, а таксама Варонічаў, дазваляе яго дакладна суаднесці з сучасным паселішчам. Генеральнае межаванне датуецца 1800 годам, такім чынам дату заснавання можна аднесці на пачатак ХІХ, а то і на канец ХVIII стагоддзяў!

 Тады што за год на шыльдзе? Хутчэй за ўсё гэта год заснавання тут чыгуначнай станцыі, ў другой палове ХІХ ст. тут была пракладзена Лібава-Роменская чыгунка. Калі не памыляюся, то ў кнізе "Памяць" Пухавіцкага раёна я якраз і знайшла гэты год, 1873, пад якім было пазначана заснаванне чыгуначнай станцыі ў Рудзенску.

 Такім чынам, заставанне Рудзенска можна аднесці да канца ХVIII ст. А шыльда насупраць ДК падае нам памылковую інфармацыю. Як добра, што на яе ўсё роўна ніхто не глядзіць, акрамя мяне.

Комментарии

Найбольш папулярны пост

"На шляху адраджэньня" верш Міхася Чарота