Сообщения

Сообщения за 2021

Калі быў заснаваны Рудзенск?

Изображение
 Калі звяртацца да самага відавочнага, як можна даведацца, калі быў заснаваны населенны пункт, не звяртаючыся да літаратуры ці нечага іншага? Паходзіць і пашукаць на месцы нейкую шыльду ці помнік, якая данясе да нас гэтую інфармацыю. І, што не відавочна, такая ў Рудзенску ёсць!  Вісіць гэтая шыльда насупраць мясцовага Дома культуры. Нажаль, не тое каб за ёй даглядаюць, таму не толькі на фота, але і ў жыцці складана разгледзець запаветны год! Але я спрошчу вам працу, там напісана: "Руденск основан в 1873 г.".   Шчыра кажучы раней мяне гэтая дата задавольвала. Але вось упёрлася ў мяне шыла нейкае, і, як сапраўдная аматарка (а не як амаль прафесіяналка), захацела знайсці максімальна старажытную згадку Рудзенску, так сказаць паглыбіць яго гісторыю.  І вось праз тое, што вельмі ў тэму апынуліся нашыя заняткі па кампутарнай гістарычнай геаграфіі, я ўспомніла, што існуюць такія існасці як картаграфічгыя крыніцы. Палезла шукаць як мага больш падрабязныя старыя мапы.   Шукала-шукала,

"На шляху адраджэньня" верш Міхася Чарота

 На шляху адраджэньня Не страшна мне зусім Мінулых дзён пазбытая няволя... Я ад яе уцёк, замкнуўшы за сабою Жалезныя вароты... І блукаю цяпер між небам і зямлёю, Нібы жабрак сьляпы, хаджу я каля плоту І вобмацкам шукаю долі... Ужо даўно Праз чорны дым паўдзённага туману Гляджу я ў потнае вакно Вялікай будучыны... Мне хочацца разьбіць яго...разьбіць і глянуць, -  Якія колеры хварбуюць новы сьвет?.. Вы чуйце: я - поэт, Але мяцеліцы сьвінцовых куль Я не баюся... Схаваныя ў магілах гурбы цел, Ня многа вырастуць, калі там лягу я... Наперад рвуся!.. Змагаюся бязконца, Пакуль, Ня ўбачу яснага з-за хмар няпраўды сонца. Я ведаю, што вас пужаюцькрыкі Маёй душы, Бо я свабодны сын, Спрадвеку стогнучых, пакрыўджаных людзей... Ад слоў маіх загіне бог ваш, Бог вялікі, І сьветам уладаць ня будзе ён адзін... За мною шмат ідзе, - з адвагаю і сьмела! Чым больш людзей - дарога карацее... Цяпер я блукаю, шукаю новы сьвет. Гляджу ў вакно, дзе з кожным днём святлее. Мой шлях - чырвонай плямы сьлед... Я - поэ

"***" // "Нам добра. Цёпла. Зямля ў пажары." верш Міхася Чарота

 *** Нам добра. Цёпла. Зямля ў пажары. Дым чорны ўецца аж да нябёс. Крыжы. Магілы. Вайна. Ахвяры. Рагочуць людзі. А поўна сьлёз. Чырвонае неба. Зямля чырвона. Адны баяцца чырвоных хварб. Другія мкнуцца на клікі звона. Багатым помста. Бяздольным скарб. Замоўклі песьні. Шумяць дубровы. Прыгожы, вольны куток глухі. Адно чужыя равуць каровы. Шукаюць пашы іх пастухі. Патухлі зоркі. Гарыць у дыме Чырвона сонца, - вітае рань. Яно засьвеціць. Народ падыме. Сьмялей да працы. Загіне здань. 1921 г. Міась Чарот (Кудзелька) Арфаграфія і сінтаксіс захаваныя. Прыведзена паводзе зборніка вершаў Міхася Чарота "Завіруха" 2-е выданне, 1929 год.

"А я іду..." верш Міхася Чарота

 А я іду... Шалёны вецер сьвішча ў полі... Маланка зьзяе... гром грукоча... Мо' не дайду туды ніколі, Але ў няволі жыць ня хочу. У зімову сьцюжу сьнег заносіць... Ня бачу сьвету ў завірхах... Але наш край свабоды просіць, Хай моцны будзе целам, духам. Я сын яго. Дзіця я працы, Такіх як я - нас шмат - мільёны; Мы зможам ворага ў палацы... А вы рагочаце, паяцы, І кажаце, што я - шалёны. Шалёны, - кажаце, - шалёны, Як вецер той, што ў полі сьвішча... Затым, што там, дзе плач і стогны, Ня біў я ворагу паклоны, А справіў сьмерці баль-ігрышча. А хто рагоча? Той, хто ўчора, Як я, глядзеў на сьвет з-за краты, Хто чару піў са мною гора... Сягоньня трус ён стаў, прытвора, Гатоў свайго-ж прадаці брата... Мой цяжкі шлях...Ваюю з бурай... Схіляе вецер, як былінку... Часамі сьпеў душы - віхура -  Прымусіць доўга быць панурым, Нібы бяздольну сірацінку. Але змагаю ўсе няўзгоды, У даль імкнуся без спачыну... У ясны дзень і непагоду Кладу я шлях свайму народу. Пакуль ў сьнягох жыцця ня згіну. Хутчэй

"Невядомая" верш Міхася Чарота

 Невядомая Яна дрыжачаю рукою Душы маёй кранула струны І падняла над галавою Вянок поэта - дар фортуны. Сказала: грай, поэт, бяз жалю, Хай твая ліра не заплача... Вясёлы спеў пачуюць далі, А сблёз і блізка не пабачаць. Яе я болей слоў ня чую, Але вясёла, гучна граю... І толькі цяжка сам сумую, Бо сын гаротнага я краю. 1922 г. Міхась Чарот (Кудзелька) Арфаграфія і сінтаксіс захаваныя. Прыведзена паводзе зборніка вершаў Міхася Чарота "Завіруха" 2-е выданне, 1929 год.