"Невядомая" верш Міхася Чарота

 Невядомая

Яна дрыжачаю рукою
Душы маёй кранула струны
І падняла над галавою
Вянок поэта - дар фортуны.

Сказала: грай, поэт, бяз жалю,
Хай твая ліра не заплача...
Вясёлы спеў пачуюць далі,
А сблёз і блізка не пабачаць.

Яе я болей слоў ня чую,
Але вясёла, гучна граю...
І толькі цяжка сам сумую,
Бо сын гаротнага я краю.

1922 г.
Міхась Чарот (Кудзелька)


Арфаграфія і сінтаксіс захаваныя. Прыведзена паводзе зборніка вершаў Міхася Чарота "Завіруха" 2-е выданне, 1929 год.

Комментарии

Найбольш папулярны пост

"На шляху адраджэньня" верш Міхася Чарота