"На шляху адраджэньня" верш Міхася Чарота
На шляху адраджэньня Не страшна мне зусім Мінулых дзён пазбытая няволя... Я ад яе уцёк, замкнуўшы за сабою Жалезныя вароты... І блукаю цяпер між небам і зямлёю, Нібы жабрак сьляпы, хаджу я каля плоту І вобмацкам шукаю долі... Ужо даўно Праз чорны дым паўдзённага туману Гляджу я ў потнае вакно Вялікай будучыны... Мне хочацца разьбіць яго...разьбіць і глянуць, - Якія колеры хварбуюць новы сьвет?.. Вы чуйце: я - поэт, Але мяцеліцы сьвінцовых куль Я не баюся... Схаваныя ў магілах гурбы цел, Ня многа вырастуць, калі там лягу я... Наперад рвуся!.. Змагаюся бязконца, Пакуль, Ня ўбачу яснага з-за хмар няпраўды сонца. Я ведаю, што вас пужаюцькрыкі Маёй душы, Бо я свабодны сын, Спрадвеку стогнучых, пакрыўджаных людзей... Ад слоў маіх загіне бог ваш, Бог вялікі, І сьветам уладаць ня будзе ён адзін... За мною шмат ідзе, - з адвагаю і сьмела! Чым больш людзей - дарога карацее... Цяпер я блукаю, шукаю новы сьвет. Гляджу ў вакно, дзе з кожным днём святлее. Мой шлях - чырвонай плямы сьлед.....